Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FT: сваякі сырыйскага прэзыдэнта Асада купілі 19 кватэр у Маскве за $40 мільёнаў


Кіраўнікі Расеі і Сырыі Ўладзімір Пуцін (зьлева) і Башар Асад ў Сочы, 17 траўня 2018
Кіраўнікі Расеі і Сырыі Ўладзімір Пуцін (зьлева) і Башар Асад ў Сочы, 17 траўня 2018

Сваякі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада набылі не менш за 19 кватэраў у жылых комплексах на тэрыторыі «Масква-Сіці»: пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні няўрадавай арганізацыяй па барацьбе з карупцыяй Global Witness і газэты Financial Times.

Кошт маскоўскай нерухомасьці сваякоў сырыйскага лідэра экспэрты ацэньваюць на $40 мільёнаў. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не вядома пра гэтыя набыткі і «гэта не павінна быць вядома».

«Расея — гэта абсалютна свабодны рынак, вельмі шмат як грамадзян (РФ), так і грамадзян іншых краін купляюць тут аб’екты нерухомасьці. Гэта нармальная шырока распаўсюджаная практыка», — заявіў ён.

Усе стрыечныя браты Асада, якія валодаюць нерухомасьцю ў Маскве, знаходзяцца пад санкцыямі краін Эўразьвязу і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG