Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатку зьвінавацілі ў распальваньні нацыянальнай варажнечы падчас «Ланцугу памяці» каля КДБ


Алена Талстая падчас акцыі «Ланцуг памяці», 29 кастрычніка 2019
Алена Талстая падчас акцыі «Ланцуг памяці», 29 кастрычніка 2019

Акруговая выбарчая камісія менскай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 вынесла папярэджаньне кандыдатцы ў дэпутаты Алене Талстой за «Ланцуг памяці» каля будынку КДБ 29 кастрычніка, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Сам факт парушэньняў выбарчага заканадаўства 29 кастрычніка кандыдаткай устанавілі сябры камісіі па іншай акрузе — Купалаўскай № 95.

Паводле камісіі, пікет каля КДБ, прысьвечаны расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не зьяўляўся перадвыбарчай агітацыяй і не перасьледаваў мэту заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах.

«Мела месца распаўсюджваньне паведамленьняў Талстой, якiя выклікаюць нацыянальную варажнечу („Саюз з Расіяй — заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў“)», — пазначаецца ў рашэньні.

Камісія вынесла папярэджаньне Талстой за тое, што інфармацыйны стэнд, разьмешчаны ў рамках правядзеньня пікету, утрымліваў інфармацыю, не зьвязаную з перадвыбарнай агітацыяй і быў напоўнены інфармацыяй, якая не мае дачыненьня да выбарчай кампаніі.

Акцыя адбывалася ў чарговую гадавіну «чорнай ночы» 1937 году, калі НКВД беспадстаўна расстраляў больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Больш як тры дзясяткі чалавек прастаялі ля будынку КДБ каля 35 хвілінаў, праслухалі выступы палітыкаў і малітву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG