Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зраўняюць мінімальны заробак і спажывецкі бюджэт

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 студзеня 2020 году ў Беларусі зраўняюць мінімальны заробак і мінімальны спажывецкі бюджэт, піша Tut.by са спасылкай на прэмʼер-міністра Сяргея Румаса.

Пра што ідзе гаворка?

Мінімальны спажывецкі бюджэт — расходы на набыцьцё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальненьня асноўных фізіялягічных і сацыяльна-культурных патрэбаў чалавека.

Мінімальны заробак — заробак менш за які супрацоўніку ня могуць заплаціць за нарматыўны аб’ём працы. Але пры гэтым менш мінімальнага заробку можна плаціць за няпоўную стаўку.

Колькі гэта ў рублях?

  • Ад 1 студзеня мінімальны заробак складзе 375 рублёў.
  • Ад 1 лістапада мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго чальца сямʼі з чатырох чалавек складае на месяц 372 рубля.

У жніўні прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас казаў, што ва ўрадзе прапрацоўваюць падыходы наконт давядзеньня мінімальнага заробку да «прымальнага ўзроўню» — не ніжэй мінімальнага спажывецкага бюджэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG