Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Беларусі ня зносяць помнікі Леніну


Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Менску. Менск, 7 лістапада 2018 году
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Менску. Менск, 7 лістапада 2018 году

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь толькі выйграла ад рашэньня працягнуць традыцыю адзначаць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і ад таго, што адмовілася зносіць помнікі Леніну і праводзіць дэкамунізацыю і люстрацыю», піша БелТА.

Лукашэнка перакананы, што рашэньне працягнуць традыцыю адзначаць сьвята 7 лістапада было правільным і краіна ад гэтага толькі выйграла. Паводле яго, захаваўшы сьвята, Беларусь таксама працягнула традыцыю савецкіх часоў рабіць так званыя падарункі ўлады народу.

«Мы захавалі гэта сьвята і падвялі пад яго адпаведную ідэалёгію: будзем заканчваць будоўлі, уборку ўраджаю, падводзіць вынікі і гэтак далей, і падарункі людзям (рабіць. — Рэд.)», — сказаў Лукашэнка.

Як падкрэсьліў Лукашэнка, Беларусь, у адрозьненьне ад суседніх Украіны і Расеі, не адмовілася ад свайго гістарычнага мінулага і ня стала зносіць помнікі савецкіх часоў.

«Я гэта спыніў адразу. У нас гатовыя былі таксама зносіць помнікі, правесьці дэкамунізацыю, люстрацыю — я гэта спыніў. І мы ад гэтага выйгралі. Сёньня пачалі ўсе вяртацца да таго, што крытыкуюць: вось, помнікі зьнесьлі. Мы нікому ня зьнесьлі, захавалі», — сказаў ён.

У 2015 годзе Лукашэнка ў адказ на пытаньне карэспандэнта Свабоды пра магчымую дэкамунізацыю і знос помнікаў Леніну ў Белаурсі адказаў, што ён не дазволіць зносу помнікаў, бо гэта праца людзей, «пэўнае мастацтва, хоць і часам нягеглае», і гэта наша гісторыя.

Аляксандар Лукашэнка адказвае на пытаньне карэспандэнта Свабоды Валера Каліноўскага пра помнікі Леніну ў гарадах Беларусі. 2015 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG