Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» будзе лятаць у Тбілісі 11 разоў на тыдзень, у Вільню — 8. Авіякампанія перайшла на зімовы расклад


З 27 кастрычніка «Белавія» уводзіць новы расклад, які будзе дзейнічаць да 28 сакавіка 2020 году. Што мяняецца.

У параўнаньні з мінулагоднім зімовым сэзонам авіякампанія павялічыць колькасьць рэйсаў у Батумі, Лёндан і Будапэшт да 4 рэйсаў на тыдзень, паведамляе БелТА.

Таксама ў авіякампаніі павялічваюць колькасьць рэйсаў у Тбілісі — да 11 разоў на тыдзень, у Баку — па 5, у Сочы — да 3.
У Рыгу, Стамбул і Бэрлін будзе па 6 рэйсаў на тыдзень, у Вільню — 8 рэйсаў. Усяго ў зімовым сэзоне плянуюць павялічыць рэйсы па 11 напрамках.

У зімовым сэзоне плянуюць працягнуць выкананьне рэйсаў летняга раскладу ў Шарамецьцева двойчы ў дзень, у Талін і Мюнхэн — чатыры разы на тыдзень. Палёты ў Кішынёў будуць выконвацца штодзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG