Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы пачалі займаць тэрыторыю ўдоўж турэцка-сырыйскай мяжы


Расейская вайсковая паліцыя ў Кабані, паўночная Сырыя.
Расейская вайсковая паліцыя ў Кабані, паўночная Сырыя.

Расейскія вайскоўцы ўжо занялі гарады Манбіж і Кабані. Паводле пагадненьня паміж Расеяй і Турэччынай, курдзкім фармаваньням далі 150 гадзін ад поўдня серады, каб яны перамясьціліся на 30 кілямэтраў удоўж мяжы — паведамляе BBC.

Турэцкія войскі застануцца ў зоне, якую яны занялі ў выніку апошняга ўварваньня ў Сырыю і баёў з курдзкімі вайсковымі фармаваньнямі. Турэччына лічыць курдзкія баявыя фармаваньні «тэрарыстычнай арганізацыяй».

Інтэрвенцыя і разьмяшчэньне вайскоўцаў Турэччыны ў памежнай зоне, зьяўляецца часткай пляну па стварэньні «зоны бясьпекі» ўдоўж мяжы, дзе змогуць разьмясьціцца каля двух мільёнаў сырыйскіх уцекачоў, якія цяпер знаходзяцца ў Турэччыне.

Уварваньне Турэччыны пачалося пасьля вываду амэрыканскіх войскаў з паўночнай часткі Сырыі. Дагэтуль амэрыканскі вайсковы кантынгент разьмяшчаўся ў рэгіёне і падтрымліваў курдзкія фармаваньні ў агульнай барацьбе з тэрарыстамі так званай «Ісламскай дзяржавы».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў сытуацыю «пасьпяховай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG