Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Greenpeace: Нямеччына ўвязе 12 тысяч тон радыеактыўных адкідаў у Расею


Эўрапейская кампанія Urenco у 2019 годзе аднавіла транспарціроўку ў Расею адкідаў ўзбагачэньня ўрану з фабрыкі ў нямецкім горадзе Гронаў. Пра гэта «МБХ медиа» паведамілі ў Greenpeace.

Аб аднаўленьні транспарціроўкі радыеактыўных адкідаў гаворыцца ў дакумэнце уладаў зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія, згодна зь якім з 2019 па 2022 год у Расею з Нямеччыны плянуецца адправіць 12 тысяч тон так званых уранавых хвастоў — гэта больш за тысячу кантэйнэраў і прыкладна 20 чыгуначных саставаў.

Адпраўка пачалася ў траўні. За паўгода на Ўральскі электрахімічны камбінат у Новаўральску Сьвярдлоўскай вобласьці зь Нямеччыны ўжо былі адпраўленыя шэсьць чыгуначных саставаў — каля чатырох тысяч тон адкідаў узбагачэньня ўрану.

Greenpeace падкрэсьлівае, што ў Расеі ўжо назапашана каля аднаго мільёна тон уранавых хвастоў, якія ня толькі радыеактыўныя, але і таксычныя. Плянаў выкарыстаньня такой іх колькасьці няма, а практыка кантрактаў да 2009 году дэманструе, што другасныя адкіды з-за мяжы (пасьля даўзбагачэньня уранавых хвастоў) заставаліся ў Расеі.

Сустаршыня міжнароднай экалягічнай групы «Экаабарона» Уладзімір Сьлівяк назваў пазыцыю «Расатама» дзіўнай. Гатоўнасьць дзяржаўнай кампаніі зарабляць на пахаваньні фактычных замежных адкідаў зьяўляецца нонсэнсам у любой цывілізаванай краіне, заявіў эколяг.

  • Радыеактыўнымі адкідамі лічацца ядзерныя матэрыялы і радыеактыўныя рэчывы, далейшае выкарыстаньне якіх не прадугледжваецца. Паводле расейскіх законаў іх ўвоз у Расею для захоўваньня, перапрацоўкі або пахаваньня забаронены.
  • Аднак закон дазваляе ўвозіць ядзерныя матэрыялы для іх даўзбагачэньня і вяртаньня замежнаму пастаўшчыку. Эколягі настойваюць, што адкіды, ўвезеным дзякуючы гэтаму правілу, потым не вывозяцца з Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG