Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вывад ядзернай зброі зь Беларусі: слушны крок ці памылка? ВІДЭА


«Дзевяностыя forever» – новы відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні – 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей. Яны даўно мінулі, але іх дасягненьні і іх памылкі ўплываюць на сёньняшняе жыцьцё.

У пачатку 1990-х Вярхоўны Савет вырашыў вывесьці з Беларусі ядзерную зброю. У якой ступені гэта было непазьбежным, і ці магла б сёньня наяўнасьць ядзернай зброі ліквідаваць пагрозу страты незалежнасьці?

Дыскутуюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык

Сьцісла:

Аргумэнты за вывад ядзернай зброі:

  • Ціск з боку ЗША і краінаў Захаду, якія пасьля распаду СССР не былі зацікаўленыя ў павелічэньні колькасьці краінаў зь ядзернай зброяй (акрамя Расеі, ядзерная зброя была ў Беларусі, Казахстане і Ўкраіне).
  • Ядзерную зброю вельмі дорага ўтрымліваць
  • Калі б зброю не вывелі, яна б апынулася ў руках Лукашэнкі, які б па-іншаму вёў размовы з заходнімі суседзямі

Аргумэнты супраць:

  • Так, Лукашэнка па-іншаму вёў бы размовы з суседзямі. Але наяўнасьць ядзернай зброі была б гарантыяй ад анэксіі з боку суседа з усходу.
  • Так, ядзерную зброю нятанна ўтрымліваць. Але незалежнасьць увогуле каштуе нятанна.
  • Пра вывад ядзернай зброі было заяўлена як пра знак добрай волі, без усялякіх умоваў. У той час як Кіеў ставіў умовы. Беларусь магла б запатрабаваць вялікую фінансавую дапамогу ад ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG