Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як «аднаўлялі канстытуцыйны парадак». У Беларусі прайшлі вайсковыя вучэньні АДКБ


Вайсковыя вучэньні "Захад-2017". Ілюстрацыйнае фота.
Вайсковыя вучэньні "Захад-2017". Ілюстрацыйнае фота.

Каля 2 тысяч вайскоўцаў узялі ўдзел у спэцыяльных вучэньнях з сіламі і сродкамі выведкі дзяржаваў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы «Пошук-2019», якія прайшлі 14-18 кастрычніка на чатырох палігонах Беларусі, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Як паведамляе абароннае ведамства, «выконваліся задачы па зьнішчэньні дывэрсійна-выведвальных груп умоўнага праціўніка і незаконных узброеных фармаваньняў, аднаўленьню канстытуцыйнага парадку».

Паводле легенды вучэньняў, «умоўны праціўнік праводзіў актыўны этап спэцыяльнай апэрацыі, ажыцьцявіў масавы ўвод дывэрсійна-выведвальных груп і незаконных ваенных фармаваньняў на тэрыторыю Беларусі і актывізаваў дзейнасьць выведкі. У ходзе плянаваньня сумеснай апэрацыі Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня было прынятае рашэньне задзейнічаць сілы і сродкі выведкі дзяржаў — членаў АДКБ сумесна з падразьдзяленьнямі ўнутраных войскаў МУС, МНС».

Як адзначыў міністар абароны Андрэй Раўкоў, «падобныя вучэньні неабходныя для таго, каб нашы краіны былі пад надзейнай абаронай». У вучэньнях «Пошук-2019» узялі ўдзел вайскоўцы Армэніі, Беларусі, Казахстану, Расеі, Кіргізстану, Таджыкістану і апэратыўная група Аб’яднанага штаба АДКБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG