Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў РФ: Рашэньне пра крэдыт Беларусі залежыць ад прасоўваньня ў інтэграцыі


Антон Сілуанаў. Архіўнае фота.
Антон Сілуанаў. Архіўнае фота.

Рашэньне аб выдзяленьні Беларусі крэдыту 600 млн даляраў пакуль не прынятае і залежыць ад прасоўваньня краінаў у пытаньні далейшай інтэграцыі, паведаміў 19 кастрычніка ў Вашынгтоне журналістам першы віцэ-прэм’ер, міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў у кулюарах сустрэчы Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і Сусьветнага банку, паведамляе БелаПАН.

«Не вырашанае пакуль [пытаньне]. Па Беларусі дарожную карту адпрацоўваем цяпер. У нас жа задача ў рамках зацьверджанай прэмʼерам дарожнай карты па сваіх разьдзелах адпрацоўваць больш дэталёвыя пляны», — цытуе Сілуанава ТАСС.

Паводле яго слоў, рашэньне наконт крэдыту залежыць ад таго, як «мы будзем рухацца на трэку інтэграцыйным».

Сёлета ў красавіку Сілуанаў пацьвердзіў намер расейскага боку выдзеліць Беларусі крэдыт. «У адпаведнасьці з рашэньнем прэзыдэнта, Расея дасьць Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт у суме да 600 млн даляраў. Сродкі пойдуць на рэфінансаваньне плацяжоў дзеля пагашэньня асноўнага доўгу па раней выдзеленых Расейскай Фэдэрацыяй пазыках», — сказаў ён журналістам 1 красавіка.

20 верасьня пасол Расеі Дзьмітрый Мезенцаў заявіў журналістам, што вырашэньне пытаньня аб выдзяленьні крэдыту 630 млн даляраў «ляжыць на стале ў міністраў эканомікі». Дыплямат патлумачыў, што сёньня гаворка ідзе пра ўзаемаадносіны «па ўсіх тых напрамках, якія вызначаныя 31 дарожнай картай», прынятай у рамках праграмы інтэграцыі Беларусі і Расеі.

«Узаемадзеяньне тут, у тым ліку ў фінансавай сфэры, не забытае і ляжыць на стале ў міністраў эканомікі», — запэўніў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG