Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна памесная праваслаўная царква прызнала ўкраінскую аўтакефалію


Надзвычайны сабор герархаў грэцкай царквы 12 кастрычніка прызнаў Аўтакефальную праваслаўную царкву Ўкраіны. Царква Грэцыі стала першай зь ліку памесных цэркваў сьвету, якая ўсьлед за Канстантынопалем прызнала ўкраінскую аўтакефалію.

Мітрапаліт Эпіфаній, кіраўнік Праваслаўнай царквы краіны, падзякаваў кіраўніку Святога Сыноду Грэцкай царквы:

«Я ўдзячны майму брату ў Хрысьце, кіраўніку Сьвяшчэннага Сыноду Грэцкай царквы, блаславёнаму архіяпіскапу Атэнскаму і ўсёй Эляды Іераніму і братам архірэям, якія сёньня на паседжаньні Сабору герархаў падтрымалі пазыцыю і далучыліся да кананічных і гістарычных рашэньняў Усяленскага патрыярхату, што адкрывае магчымасьць паўнацэннага ўзаемадзеяньня паміж нашымі памеснымі аўтакефальнымі цэрквамі ва ўсіх сфэрах», — заявіў Мітрапаліт.

Грэцкая царква — першая першая пасьля Усяленскага патрыярхату, якая прызнала сярод мясцовых праваслаўных цэркваў незалежную ўкраінскую царкву.

Аглядальнікі адзначаюць, што гэтае рашэньне можа даць штуршок для больш актыўнага прызнаньня ПЦУ.

У жніўні сёлета Сынод Грэцкай праваслаўнай царквы пацьвердзіў кананічнасьць прадстаўленьня Аўтакефаліі праваслаўнай царкве Ўкраіны.

  • 15 снежня 2018 году ў саборы Сьвятой Сафіі ў Кіеве адбыўся аб’яднаўчы сабор, на якім была заснавана памесная Праваслаўная царква Ўкраіны. Яе кіраўніком быў абраны мітрапаліт УПЦ КП Эпіфаній.
  • 6 студзеня 2019 году ў Стамбуле Усяленскі патрыярх Барталамей урачыста ўручыў Эпіфанію томас прызнаньня кананічнай аўтакефаліі ПЦУ.
  • 3 лютага 2019 году адбылася інтранізацыя Эпіфанія.
  • Расейская праваслаўная царква не прызнае ўкраінскую аўтакефалію і рэзка пратэстуе упраць захадаў Канстантынопалю. Ва Ўкраіне па ранейшаму дзейнічае Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG