Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскаму спадабалася пачуцьцё гумару Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Зяленскі ў Жытоміры 4 кастрычніка
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Зяленскі ў Жытоміры 4 кастрычніка

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі задаволены першай сустрэчай з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры.

Зяленскі перакананы, што ўзаемны абмен фігурантамі спраў аб шпіянажы ёсьць правільным крокам для ўлагоджаньня стасункаў паміж дзьвюма краінамі.

Камэнтуючы па просьбе Радыё Свабода атмасфэру, у якой адбывалася сустрэча, і вялікую колькасьць узаемных жартаў, Уладзімір Зяленскі адразу пачаў усьміхацца, а на пытаньне, хто каго перажартаваў адказаў: «Я ня ведаю, такой задачы не было. Ну была такая атмасфэра. Было нармальна. У яго (Лукашэнкі — РС) някепскае пачуцьцё гумару. Я пабачыў».

Самае сьмешнае зь Лукашэнкі і Зяленскага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:41 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG