Наркадылера з Расеі затрымалі ў Менску 7 кастрычніка. Частку партыі наркотыкаў, вагой амаль 8 кг, знайшлі і забралі ў Смаленску.
Свой тавар наркадылер захоўваў у Менску на вуліцы Нёманскай. У момант затрыманьня ў яго забралі 250 грамаў расфасаваных наркотыкаў, якія плянавалася прадаць у Менскім раёне. Мужчына прадаваў мэтамфэтамін, мэтылфэдрон, гераін, гашыш і марыхуану.
Расеец у мэсэнджэрах сьпісваўся з пастаўшчыкамі наркотыкаў, атрымоўваў каардынаты тайнікоў і забіраў тавар у Смаленску. Там жа ён рабіў тайнікі для спажыўцоў.
Раней расейца асудзілі за крадзяжы, махлярства і хуліганства. У Беларусі супраць яго завялі крымінальную справу за незаконны зварот наркатычных сродкаў.