Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве забаранілі фільм аб праекце Сяргея Міхалка


Сяргей Міхалок падчас канцэрту гурту Brutto ў «Менск-Арэне»
Сяргей Міхалок падчас канцэрту гурту Brutto ў «Менск-Арэне»

8 кастрычніка ў маскоўскай мультыкультурнай прасторы Punk fiction павінна была адбыцца прэм’ера дакумэнтальнага фільму «Brutto nostra» аб праекце беларускага музыкі Сяргея Міхалка.

Аднак сёньня ў Punk fiction паступіў званок ад праваахоўных органаў з рэкамэндацыяй «не праводзіць паказ фільма», таму прэзэнтацыя фільма на вялікім экране ў Маскве адмяняецца, паведаміў гурт Brutto на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Прэзэнтацыя фільма заплянаваная на 7 і 8 кастрычніка ў шэрагу гарадоў Ўкраіны і Расеі, а таксама ў Менску ў VOKA Cinema. Аднак рэгістрацыя на менскі паказ ужо закрытая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG