Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэта Тунбэрг адказала Пуціну


Грэта Тунбэрг у Нью-Ёрку
Грэта Тунбэрг у Нью-Ёрку

16-гадовая швэдзкая экаактывістка Грэта Тунбэрг адрэагавала на крытыку, выказаную ў яе адрас прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Зрабіла яна гэта на старонцы свайго твітэр-акаўнта, дзе карыстальнікі звычайна пакідаюць інфармацыю пра сябе. Там яна напісала: «добры, але блага інфармаваны падлетак».

Гэта наўпроставая адсылка да словаў Уладзіміра Пуціна. У мінулую сераду, прэзыдэнт Расеі пракамэнтаваў выступленьне Тунбэрг на кліматычным саміце ААН. Ён сказаў, што «не падзяляе агульных захапленьняў» з гэтай нагоды.

«Ніхто Грэце не патлумачыў, што сучасны сьвет складаны і разнастайны» — сказаў Пуцін і дадаў, што «упэўнены, што Грэта добрая дзяўчынка і вельмі шчырая, але дарослыя павінны зрабіць усё, каб не заводзіць падлеткаў і дзяцей у нейкія крайнія сытуацыі, выкарыстоўваць іх».

Тунбэрг ня ў першы раз падобным чынам рэагуе на заўвагі палітычных лідэраў у яе адрас. Калі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, іранічна назваў яе «шчасьлівай дзяўчынкай з выдатнай будучыняй», Тунбэрг уставіла гэтую цытату ў свой профіль.

Выступаючы ў ААН, Тунбэрг выказала рэзкую крытыку ў бок палітыкаў за іх недастатковыя намаганьні ў барацьбе са зьменай клімату. Яе эмацыйная прамова выклікала бурныя абмеркаваньня — у тым ліку і ў Расеі. Большасьць зьвязаных з Крамлём СМІ асудзілі Тунбэрг ці палічылі яе ахвярай маніпуляцыі нейкіх уплывовых сіл.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG