Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мой напарнік забраў дзяўчыну і пасадзіў яе ў трактар». Падрабязнасьці выкраданьня дзяўчыны


Машына мужчыны, які выкраў сваю былую дзяўчыну ў Берасьці
Машына мужчыны, які выкраў сваю былую дзяўчыну ў Берасьці

Трактарыст Сяргей Качаноўскі зь вёскі Бусьні выратаваў дзяўчыну, якую хацеў выкрасьці яе былы хлопец.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды расказаў яшчэ адзін трактарыст Аляксей. Ён расказаў, што ехаў на працу і сустрэў аўтамабіль, на якім той хлопец спрабаваў выкрасьці дзяўчыну.

— Ён пачаў мяне спыняць, я спыніўся, — кажа сьведка. — Ён спытаў, дзе тут найбліжэйшае возера. Я на яго паглядзеў, нібыта апрануты не на рыбалку, і спытаўся: «А навошта?». Ён сказаў, што адпачываць. І пабег назад да аўтамабіля. Ззаду ехаў ужо мой напарнік, які ўбачыў, што з багажніка вылезла дзяўчына. Спыніўся, я ж гэтага ня ўбачыў. Той кіроўца пачаў гэтую дзяўчыну біць, ці што, і ўжо мой напарнік яе забраў і пасадзіў у трактар, — расказаў трактарыст Аляксей.

— Выходзіць, ваш напарнік выратаваў гэтую дзяўчыну?

— Ну так.


30 верасьня ў двары жылога дома на вуліцы Маскоўскай у Берасьці малады чалавек запхнуў дзяўчыну ў багажнік аўтамабіля «Фольксваген Джэта» цёмна-сіняга колеру і зьехаў у невядомым кірунку.

На тэрыторыі Жабінкаўскага, Кобрынскага і Бярозаўскага раёнаў увялі спэцыяльны плян «Перахоп».

Пазьней у міліцыю патэлефанавала дзяўчына і сказала, што яна ў багажніку аўтамабіля, якім кіруе яе былы хлопец. Куды рухаецца аўтамабіль, яна ня ведае, але паведаміла зьвесткі пра кіроўцу.

У вёсцы Бусьні Жабінкаўскага раёну міліцыянты знайшлі аўтамабіль, а пазьней 29-гадовага хлопца, жыхара Кобрынскага раёну, і 21-гадовую дзяўчыну зь Берасьця, работніцу адной з банкаўскіх устаноў.

Вёска Бусьні
Вёска Бусьні

Дзяўчына расказала, як малады чалавек выцягнуў яе з багажніка за прыпыначны пункт аўтатранспарту і некалькі разоў выцяў бітай па галаве.

Цяпер хлопца затрымалі. Сьледчыя дадуць прававую ацэнку ягоным дзеяньням, паведамляе прэс-служба МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG