Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У РПЦ расказалі, як хутка адвучыць дзіця ад мату: «даць па мордзе»


Айцец Дзьмітрый Сьмірноў (справа).
Айцец Дзьмітрый Сьмірноў (справа).

Кіраўнік патрыяршай камісіі РПЦ па справах сям’і протаіерэй Дзьмітрый Сьмірноў падзяліўся сакрэтам, як, на яго думку, можна хутка і надоўга адвучыць чалавека ад звычкі ўжываць нецэнзурную лексыку, паведамляе Інтэрфакс.

«Гэта вельмі проста», — заявіў сьвятар, адказваючы на пытаньне выхаванцаў дзіцячага дому «Паўлін».

Айцец Дзьмітрый расказаў, як адзін зь яго падапечных хлопчыкаў аднойчы пры ім вылаяўся: «Я яму даў па мордзе, і вось ён ужо пяць гадоў ня лаецца».

На думку сьвятара, гэта эфэктыўны спосаб, але лепш абысьціся безь яго — «калі чалавек сам, сваёй воляй ставіць сабе перашкоды» перад нецэнзурнымі размовамі.

«Я магу дапамагчы: даць па пысе — і ўсё, лечыцца імгненна», — пажартаваў айцец Дзьмітрый.

Кіраўнік патрыяршай камісіі заклікаў падлеткаў адмовіцца ад мацяршчыны. «Мат — гэта брыдкаслоўе. А навошта казаць брыдкія словы, калі ў расейскай мове 500 тысяч слоў выдатных — яны створаны для паэзіі!» — сказаў сьвятар.

Таму, лічыць ён, «лепш вершы складаць, чым гаварыць на мове, на якой гаворыць ўсякія п’яніцы, злодзеі, наркаманы, якія нічога ня могуць стварыць, — толькі могуць усе псаваць».

На думку айца Дзьмітрыя, "лаяцца — гэта любы дурань можа, гэта ня цяжка", а навучыцца паэзію разумець ці самому складаць вершы значна больш складана.

Камэнтару да гэтых выказваньняў сьвятара ад вышэйстаячага царкоўнага начальства пакуль няма.

Сваімі неадназначнымі выказваньнямі вядомы і цяперашні кіраўнік Беларускага экзархату РПЦ мітрапаліт Павел. У 2011 годзе ён выказваўся супраць акцыяў пратэсту, заяўляў пра гатоўнасьць Расеі ўжыць ядзерную і бактэрыялягічную зброю, «адкрыць чарнобыльскі кранік».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG