На «Менск-арэне» не было ніводнага вольнага месца. Так у Беларусі сустрэлі ўкраінскі гурт «Океан Ельзи». Падчас канцэрту лідэр гурта Сьвятаслаў Вакарчук узгадаў нядаўна вызваленых 35 украінскіх вязьняў, «Менск-арэна» вітала гэтыя словы авацыямі.
Каб даць канцэрт у Менску, Вакарчук сышоў з паседжаньня Вярхоўнай Рады.
«Канстытуцыя Украіны дазваляе народнаму дэпутату займацца творчай дзейнасьцю, а бог забараняе мне не займацца творчай дзейнасьцю», — сказаў ён у інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода.
Паводле Вакарчука, ягоны выступ на гэтым канцэрце не аплачваецца.
«Я не атрымліваю ганарараў і тых забароненых законам выплат, якіх ня можа мець народны дэпутат», — заявіў ён.
Сьвятаслаў Вакарчук таксама адзначыў, што канцэрт у Менску быў узгоднены яшчэ да таго, як ён пайшоў у палітыку і на выбары.
Партыя «Голас», створаная Сьвятаславам Вакарчуком, атрымала 20 мандатаў на пазачарговых выбарах у парлямэнт Украіны.