Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над анархістам Паліенкам зрабілі закрытым

абноўлена

Зьміцер Паліенка, сьнежань 2018 году
Зьміцер Паліенка, сьнежань 2018 году

Судовы працэс супраць былога палітвязьня Зьмітра Паліенкі пачнецца 25 верасьня ў закрытым рэжыме. Пра гэта напісаў у сваім лісьце сам Паліенка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіла прэс-сакратарка Вярхоўнага суду Юлія Ляскова. Справу будзе разглядаць Менскі гарадзкі суд. Іншыя акалічнасьці працэсу не паведамляюцца.

Што важна ведаць пра справу Паліенкі?

Зьміцер Паліенка на судзе спрабаваў ускрыць сабе вены як пратэст супраць закрытага працэсу. Працэс пагадзіліся адкрыць
Зьміцер Паліенка на судзе спрабаваў ускрыць сабе вены як пратэст супраць закрытага працэсу. Працэс пагадзіліся адкрыць

Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка за тое, што ён распыліў газавы балёнчык у твар мужчыну, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэньне на лесьвічнай пляцоўцы (сам Паліенка казаў, што скарыстаў балёнчык у мэтах самаабароны — толькі тады, калі на яго напаў п'яны мужчына).

Пазьней сьледчыя прадʼявілі яму яшчэ некалькі крымінальных абвінавачаньняў:

  • «Псаваньне маёмасьці ў грамадзкім месцы» — за графіці на Ахоцкай вуліцы ў Менску (арт. 341).
  • «Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў» — за словы на адрас былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча (арт. 369).
  • «Асабліва злоснае хуліганства» — за графіці «Міліцыянты забіваюць людзей» на будынку ў Заводзкім раёне Менску (ч. 3 арт. 339).
  • «Распальваньне сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG