Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч адзначыць асабістай узнагародай адну з шасьці кніг кароткага сьпісу прэміі Гедройця.
Узнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч» 25 верасьня будзе ўручацца ўпершыню. Пераможца атрымае iPhone Xr.
Каго намінавалі на прэмію?
У кароткі сьпіс прэміі Гедройця ўвайшлі 6 кніг:
- Міхал Андрасюк. Поўня.
- Алена Брава. Садомская яблыня.
- Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць.
- Ільля Сін. Libido.
- Юлія Шарова. Вяртаньне Ліліт.
- Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР.
Сёлета цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 25 верасьня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтва. Пачатак цырымоніі — у 19:00.
Што важна ведаць пра прэмію Гедройця
Прэмія народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройця заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Польскім Інстытутам у Менску ў 2011 годзе. Яна ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы.
Ляўрэаты прэміі
- Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012);
- Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013);
- Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014);
- Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015);
- Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016);
- Зьміцер Бартосік з кнігай «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017);
- Уладзімер Арлоў з кнігай «Танцы над горадам» (2018).