Сяргей Шупа і Сяргей Дубавец патрапілі ў доўгі сьпіс Прэміі імя Ежы Гедройця 2019.
У сёлетні поўны сьпіс прэміі ўвайшлі 12 кніг:
1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».
2. Алена Брава. Садомская яблыня. — Менск: Галіяфы.
3. Валер Гапееў. Пазл. — Менск: Галіяфы.
4. Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў.
5. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў.
6. Віктар Марціновіч. Ноч. — Менск: Кнігазбор.
7. Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Менск: Янушкевіч.
8. Людміла Рублеўская. Пантофля Мнэмазіны. — Менск: Янушкевіч.
9. Ільля Сін. Libido. — Менск: Кнігазбор.
10. Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Менск: Кнігазбор.
11. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Менск: Янушкевіч.
12. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
Журы назаве ляўрэатаў прэміі 25 верасня.
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы.
Папярэднія пераможцы: Павал Касьцюкевіч, Уладзімер Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зьміцер Бартосік, Уладзімер Арлоў.