Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы пракамэнтаваў артыкул «Коммерсанта» аб далейшай інтэграцыі Беларусі і Расеі


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Падчас візыту на вайсковай базе ў мястэчку Рукла, што прыкладна ў 100 кілямэтрах ад літоўскай сталіцы, журналісты мелі магчымасьць задаваць пытаньні літоўскаму лідэру — паведамляе delfi.lt

Адным з пытаньняў была просьба пракамэнтаваць нядаўні артыкул у расейскім выданьні «Коммерсантъ» аб магчымасьці далейшай інтэграцыі Беларусі і Расеі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

«Я ня ўзяўся б ацэньваць праўдзівасьць такой неправеранай інфармацыі. Напэўна і без гэтай інфармацыі ясна, што ёсьць відавочныя спробы зьменшыць тыя астаткі сувэрэнітэту Беларусі, якія яшчэ існуюць» — заявіў сёньня журналістам прэзыдэнт Літвы.

«І скажу тое, што ўжо казаў раней — мы зацікаўленыя мець доўгую мяжу зь Беларусьсю. З Расеяй ужо маем (мяжу — РС). Мы хацелі б мець мяжу яшчэ і зь Беларусьсю, а ня вельмі доўгую мяжу з Расеяй», — сказаў Наўседа.

Падобную думку і пазыцыю раней выказваў міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус — ён жа прапанаваў мець на ўвазе асаблівасьці інфармацыйнай вайны і асьцярожней адносіцца да інфармацыі, кшталту той, якая зьявілася ў артыкуле «Коммерсанта».

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG