Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі з дапамогай КДБ абмежавала доступ да 75 сайтаў


Міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч
Міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч

Пра абмежаваньне доступу да 75 сайтаў паведамляе агенцтва БелТА. Міністэрства інфармацыі прыняло адпаведнае рашэньне ў пятніцу 13 верасьня. Паведамляецца, што доступ да сайтаў быў заблякаваны з дапамогай Камітэта дзяржаўнай бясьпекі.

«У выніку працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі, і ў адпаведнасьці зь пісьмовым паведамленьнем Міністэрства ўнутраных спраў Міністэрства інфармацыі 13 верасьня прыняло рашэньне аб абмежаваньні доступу да 73 інтэрнэт-рэсурсаў за разьмяшчэньне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналягаў», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Адрасы і назвы заблякаваных Мінінфармам сайтаў невядомыя. Акрамя 73 старонак, якія нібыта гандлявалі наркатычнымі рэчывамі, былі заблякаваныя яшчэ дзьве, на якіх чыноўнікі знайшлі неадпаведную рэкляму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG