Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь істотна прасунулася ў дыялёгу з Эўразьвязам 


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Беларусь арыентаваная на наладжваньне добрасуседзкіх адносінаў з Эўразьвязам, якія не патрабуюць выбару паміж Усходам і Захадам. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас цырымоніі ўручэньня даверчых граматаў амбасадарам замежных дзяржаў.

«Мы нацэленыя на выстройваньне добрасуседзкіх і прагматычных стасункаў з ЭЗ, якія не азначаюць выбару паміж Усходам і Захадам, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Але, праўда, Эўразьвяз ад нас гэтага і не патрабуе. Перакананы, што гэтаму ў значнай ступені спрыяў бы прагрэс у спалучэньні эўрапейскага і эўразійскага інтэграцыйных працэсаў».

Аляксандар Лукашэнка канстатаваў, што за апошнія гады Беларусі ўдалося істотна рушыць наперад у дыялёгу з Эўрапейскім зьвязам, які зьяўляецца для краіны адным з найбольш значных гандлёвых партнэраў і важнай крыніцай інавацый, неабходных для мадэрнізацыі і падвышэньня канкурэнтаздольнасьці беларускай эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG