Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве пабіты тэмпэратурны рэкорд 64-гадовай даўнасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Трэці дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпэратурныя рэкорды. 11 верасьня абнавіліся максымумы ў шасьці гарадах Магілёўскай і Віцебскай абласьцей, сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз апэратыўнай карты тэмпэратур і архіва Белгідрамэту на meteoinfo.by.​

У Магілёве паветра прагрэлася да 27,2 градуса цяпла. Пабіты рэкорд, устаноўлены 11 верасьня 1955 году, — 26,6.

У Магілёве, Касьцюковічах, Мсьціславе, Оршы і Езярышчы рэкорды перапісваліся тры дні запар.

Цяплей за ўсё 11 верасьня было ў Васілевічах (Гомельская вобласьць) — 28,6 градуса вышэй за нуль. Абсалютны максымум дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў — 30,9 градуса ў 1983 годзе ў Пінску.

Згодна з прагнозам Белгідрамэту, 12 верасьня па ўсёй краіне, а 13 верасьня на паўднёвым усходзе захаваецца вельмі цёплае для гэтай пары надвор’е.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG