Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране футбольная заўзятарка ўчыніла самаспаленьне


Заўзятаркі іранскага футбольнага клюба «Эстэклаль»
Заўзятаркі іранскага футбольнага клюба «Эстэклаль»

У Іране памерла ад апёкаў футбольная заўзятарка. Яна ўчыніла самаспаленьне, пратэстуючы супраць дыскрымінацыі жанчын на стадыёнах.

Сахар Гадаяры была арыштаваная ў сакавіку гэтага года пры спробе прайсьці на стадыён, дзе пачынаўся футбольны матч з удзелам яе любімай каманды. Праз тры дні арышту яна была вызваленая пад заклад і чакала паўгода разгляду яе справы ў судзе.

У прызначаны дзень дзяўчына прыехала ў суд, але пасяджэньне было адкладзена з прычыны асабістых абставінаў судзьдзі. Аднак Сахар Гадаяры пачула размову служачых, якія ўзгадалі, што ёй пагражае ад паўгода да двух гадоў пазбаўленьня волі.

Яна выйшла на плошчу перад судом і падпаліла сябе. Праз тыдзень Гадаяры памерла ў бальніцы ад цяжкіх апёкаў.

У Іране з 1981 года дзейнічае забарона на наведваньне жанчынамі стадыёнаў, дзе спаборнічаюць мужчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG