Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: у жніўні ў Беларусі зьменшыліся цэны

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У жніўні спажывецкія цэны зьменшыліся на 0,2% адносна ліпеня, сьцьвярджае Нацыянальны статыстычны камітэт. Адносна сьнежня 2018 году цэны вырасьлі на 2,9%.

Цэны на харчовыя тавары ў параўнаньні зь ліпенем зьменшыліся — на 0,6%, а цэны на паслугі павялічыліся на 0,3%. На не спажывецкія тавары цэны ў жніўні не зьмяняліся, піша Белстат.

Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі беларусаў за студзень, бо інфляцыя не перавысіла 5%.

За 9 месяцаў 2019 году цэны павялічыліся на 2,9%. Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш за 5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG