У Менск зьехаліся калі 300 топавых лёгкаатлетаў Старога і Новага Сьвету на матчавую сустрэчу ЗША — Эўропа. Гонар апошняй бароняць і беларусы. Пасля першага дня спаборніцтваў зборная Эўропы лідзіруе з адрывам у 27 пунктаў. Зорка беларускіх скачкоў ў вышыню Максім Недасекаў перамог з найлепшым вынікам сэзону ў сьвеце — 2,35 м.