Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць акумулятарнага заводу пад Берасьцем да канца верасьня хочуць правесьці 35 мітынгаў


Акумулятарны завод
Акумулятарны завод

У Берасьцейскі райвыканкам сёньня пададзены заяўкі на правядзеньне яшчэ 17 мітынгаў супраць акумулятарнага заводу, паведаміў БелаПАН заяўнік акцый праваабаронца Раман Кісьляк.

Трынаццаць мітынгаў плянуюцца (16-28 верасьня) побач з заводам у СЭЗ «Берасьце», па два (14 і 15 верасьня) на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартовай школы «Прыбужжа» у вёсцы Тэльмы і на пляцоўцы перад Домам культуры ў гэтай вёсцы.

«На гэты момант на верасень заяўлена 35 мітынгаў супраць акумулятарнага заводу. Іх галоўная мэта — патрабаваць канчатковага закрыцьця гэтага надзвычай шкоднага для здароўя людзей прадпрыемства», — заявіў праваабаронца.

Грамадзкая кампанія супраць акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 году. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзеньне ў Берасьці і Берасьцейскім раёне 220 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю, якая прайшла летась.

Праціўнікі завода зьбіраюцца з 25 лютага 2018 году кожную нядзелю на плошчы Леніна ў Берасьці.

Акумулятарны завод ТАА «АйПаўэр» збудаваны на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Берасьце». На заводзе плянуецца наладзіць поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Жыхары горада і раёну лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Актывісты выявілі шэраг парушэньняў пры рэалізацыі праекту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG