Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хуткасны інтэрнэт, рост ВУП на 40%, 1 млн працоўных месцаў, продаж зямлі ў 2020 годзе: новы прэм’ер Украіны назваў мэты на 5 гадоў


Аляксей Ганчарук.
Аляксей Ганчарук.

Новы прэм’ер-міністар Украіны Аляксей Ганчарук 2 верасьня на сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, кіраўніцтвам Вярхоўнай Рады і праваахоўных органаў назваў ключавыя прыярытэты працы яго ўраду на працягу пяці наступных гадоў:

  • забесьпячэньне росту эканомікі Ўкраіны на 40% на працягу найбліжэйшых 5 гадоў,паводле яго слоў, такі рост прывядзе да стварэньня ня менш за 1 мільёна новых працоўных месцаў,
  • адрамантаваць 24 тысячы аўтадарог,
  • забясьпечыць працу 15 аэрапортаў і 5 марскіх партоў,пакрыць усю тэрыторыю Ўкраіны хуткасным інтэрнэтам,
  • запусьціць унутрыўкраінскія водныя перавозкі,
  • забясьпечыць прырост нараджальнасьці (каб паказьнікі нараджальнасьці перавышалі паказьнікі сьмяротнасьці),увесьці цалкам беспапяровы дакумэнтаабарот у дзяржаўных структурах пасьля 2020 году ( «краіна цалкам павінна быць у тэлефоне»),
  • пачаць продаж зямлі «арыентавана ў сярэдзіне 2020 году»,
  • правесьці падатковую рэформу,
  • зьнізіць тарыфы на электраэнэргію ( «Відавочна, што лічба ў жыроўках павінна быць меншаю. Мы над гэтым працуем», — заявіў Ганчарук).

Уладзімір Зяленскі, у сваю чаргу, анансаваў першую вялікую прыватызацыю ва Ўкраіне ўжо да 1 красавіка 2020 году і даручыў ураду да 1 сьнежня 2019 году прыняць законы:

  • аб легалізацыі гульнявога бізнэсу,
  • аб легалізацыі здабычы бурштыну,
  • аб Службе фінансавых расьсьледаваньняў, якая павінна замяніць падатковую міліцыю.

Таксама Зяленскі даручыў да канца году правесьці «поўную кадравую перазагрузку» ў шасьці «найбольш карупцыйных для бізнэсу і грамадзян органах дзяржаўнай улады»:

  • Дзяржаўным геакадастры,
  • Дзяржаўных геанедрах,
  • Дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай інспэкцыі,
  • Дзяржаўнай экалягічнай інспэкцыі,
  • Укртрансбясьпецы
  • Украўтадоры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG