Урачыстая лінейка ў стаўпецкай школе №2, дзе ў лютым 2019 году адбылося двайное забойства, прайшла з удзелам новага дырэктара Аляксея Судніка.
Былая дырэктарка сярэдняй школы № 2 Аксана Лось, якая звольнілася 28 жніўня, на ўрачыстую лінейку не прыйшла. Як расказалі Свабодзе некаторыя з бацькоў, пра звальненьне Аксаны Лось яны даведаліся толькі ля школы. Паводле афіцыйнай вэрсіі, распаўсюджанай Стаўпецкім райвыканкамам, гэта яе асабістае рашэньне. Разам з дырэктаркай школу пакінула таксама адна з завучаў.
11 лютага 2019 году вучань школы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў. 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11-й клясы загінулі. Двух вучняў шпіталізавалі з раненьнямі. Працэс у справе аб двайным забойстве ў школе № 2 праходзіць за закрытымі дзьвярыма літаральна за кілямэтар ад школьнага будынка. Пакуль невядома, калі будзе вынесены прысуд.