Урад Беларусі павялічыў памер мінімальнага месячнага заробку, піша БелТА: ад 1 студзеня 2020 году ён стане роўным 375 рублёў, а пакуль складае 330.
Мінімальны заробак (менш за які ня могуць заплаціць за нарматыўны аб’ём працы — але менш можна плаціць за няпоўную стаўку) звычайна прызначаюць раз на год, але могуць індэксаваць таксама «пазаплянава».
Мінулым разам (ад 1 студзеня 2019 году) яго павялічвалі на 8,2%, пазамінулым — на 15,1%.
Цяпер мінімальны заробак складае 330 рублёў, або каля 157,72 даляра. На пачатку году, калі адпаведны ўказ набываў моц, тыя ж 330 рублёў былі роўныя 152,79 даляра. Калі мінімальны заробак, што будзе ад 2020 году, пералічваць у даляры паводле курсу на канец жніўня, то ён складзе 179,23 даляра і вырасьце на 13,64%, але курс даляра за гэты час можа зьмяніцца.
Сярэдні налічаны заробак (да вынятку падаткаў і збораў) тым часам складае 1128,5 рубля.