Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па пяцьсот? Больш за 500 беларускіх прадпрыемстваў маюць заробкі менш за 500 рублёў


За сем месяцаў 2019 году на 28 прадпрыемствах Беларусі сярэдні заробак ніжэйшы за 400 рублёў, паведаміў першы віцэ-прэм’ер Аляксандар Турчын 27 жніўня ў праграме «Размова ў прэзыдэнта» на тэлеканале «Беларусь 1».

Паводле Турчына, у параўнаньні з пачаткам году гэтая лічба зьнізілася амаль у дзесяць разоў, але і такі паказьнік урад не задавальняе.

Яшчэ на больш як 500 прадпрыемствах заробкі меншыя за 500 рублёў.

Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, сярэдні заробак у Беларусі за сем месяцаў 2019 году складае 1055 рублёў.

Як адзначыў віцэ-прэмʼер, Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прапанову ўраду павялічыць стаўку першага разраду для бюджэтных арганізацыяў прыкладна на 12,6%. Гэта, паводле Турчына, дазволіць вывесьці заробак бюджэтнікаў на 80% ад сярэдняга.

«Але, вядома, калі сярэдні заробак працягне расьці, будзем вымушаныя прымаць яшчэ нейкія рашэньні сёлета аб павышэньні заробку бюджэтнікам», — сказаў Турчын і падкрэсьліў, што пры гэтым рост заробкаў павінен стасавацца з прадукцыйнасьцю працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG