Дарадца амбасады Беларусі ў Турэччыне Аляксандар Паганшаў, якога цяжка паранілі 24 ліпеня, ня будзе вяртацца на ранейшае месца сваёй працы. Пра гэта Свабодзе 28 жніўня паведаміла крыніца ў Міністэрстве замежных спраў.
«Тут няма ніякай фобіі. Справа ў тым, што ў Паганшава заканчваўся тэрмін ягонай працы ў Турэччыне. Усё гэта здарылася якраз тады, калі яму заставалася знаходзіцца там меней за месяц», — сказаў суразмоўца Свабоды.
Ён дадаў, што Паганшаў пасьпяхова праходзіць рэабілітацыю ў Беларусі і адчувае сябе «нармальна».
24 ліпеня напад на беларускага дыплямата ўчыніў адстаўны вайсковец, псыхічна неўраўнаважаны сусед па доме. Нападнік стрэліў некалькі разоў, пасьля чаго ўчыніў самагубства.