Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпісалі са шпіталя беларускага дыплямата, у якога стралялі ў Турэччыне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дарадцу па адміністрацыйных пытаньнях амбасады Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава, у якога страляў былы вайсковец, выпісалі са шпіталя, перадае Tut.by са спасылка на прадстаўніка МЗС Беларусі Андрэя Шупляка.​

Да поўнага выздараўленьня Паганшэў будзе знаходзіцца дома.

Напад на дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава 24 ліпеня учыніў адстаўны вайсковец, псыхічна неўраўнаважаны сусед дыплямата па доме. Нападнік стрэліў у мужчыну некалькі разоў, пасьля ўчыніў самагубства.

Раней міністар замежных справаў Турэччыны Мэўлют Чавушоглу расказваў, што яшчэ 24-га размаўляў з Уладзімерам Макеем па тэлефоне наконт здарэньня, а таксама дадаў, што за справай сочыць у тым ліку прэзыдэнт Турэччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG