Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця зацьвердзіла поўны сьпіс намінаваных на прэмію кніг у 2019 годзе. Сёлета ён складаецца з 34 пазыцый.
Сьпіс, апублікаваны на сайце Беларускага ПЭН-цэнтру, выглядае наступным чынам:
1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»
2. Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Электронная кнігарня Янушкевiч
3. Алесь Аркуш. Спадчына. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда»
4. Сяргей Белаяр. Расследаванні інспектара Сарвы. — Менск: Галіяфы
5. Алена Брава. Садомская яблыня. — Менск: Галіяфы
6. Алесь Бычкоўскі. Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры. — Менск: Галіяфы
7. Зміцер Вішнёў. Калі прыгледзецца — Марс сіні. — Менск: Янушкевіч
8. Валер Гапееў. Пазл. — Менск: Галіяфы
9. Радзім Гарэцкі. Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меландж-2. — Менск: Кнігазбор
10. Адам Глобус. Казкі сталічныя. — Менск: Кнігазбор
11. Андрэй Горват. Прэм’ера. — Менск: Медысонт
12. Зоя Доля. Час пасля Саюза. — Менск: Медысонт
13. Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў
14. Зінаіда Дудзюк. Гонды. — Брэст: Альтэрнатыва
15. Кацярына Захарэвіч. Час Вогненнага Птушкалова. — Менск: Кнігазбор
16. Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 1. — Менск: Пазітыў-цэнтр
17. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў
18. Мікола Калядны. Судуманьне. — Менск: Галіяфы
19. Алесь Кіркевіч. Самурай. — Менск: Кнігазбор
20. Сцяпан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. — Менск: Кнігазбор
21. Алесь Мара. Ад Магніта-Балабуя да Готланда. — Менск: Галіяфы
22. Уладзімір Мароз. Тры сшыткі (Том 2. Выбранае ў трох тамах). — Мінск: Галіяфы
23. Віктар Марціновіч. Ноч. — Менск: Кнігазбор
24. Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Менск: Янушкевіч
25. Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. — Менск: Янушкевіч
26. Ільля Сін. Libido. — Менск: Кнігазбор
27. Дар’я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Менск: Кнігазбор
28. Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Менск: Мастацкая літаратура
29. Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Менск: Кнігазбор
30. Каміла Цень. Сакрэт фірмы. — Электронная кнігарня Янушкевiч
31. Каміла Цень. Я прыду за табой у аўгусце. — Электронная кнігарня Янушкевiч
32. Сяргей Шапран. У пошуках сэнсу. Інтэрв’ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч. — Смаленск: Інбелкульт
33. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Менск: Янушкевіч.
34. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
На сайце ПЭН-цэнтру паведамляецца, што Альгерд Бахарэвіч адмовіўся удзельнічаць у сёлетняй Прэміі Гедройця, напісаўшы ў сакратарыят прэміі ліст: «Гэтым лістом я хачу афіцыйна паведаміць Вам, што мной было прынятае рашэньне не ўдзельнічаць сёлета ў розыгрышы прэміі Ежы Гедройця. Такое рашэньне прынятае з шэрагу самых розных прычын, якія маюць як сьветапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар. Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы».
З увагі на гэта, адзначаецца ў паведамленьні ПЭН-цэнтру, кніга Альгерда Бахарэвіча «Мае дзевяностыя» (2018, Выдавецтва Янушкевіча) не была ўключаная ў агульны спіс намінантаў.
Тым часам Генадзь Вінярскі з выдавецтва «Кнігазбор» напісаў у камэнтарах на старонцы ПЭН-Цэнтру ў Фэйсбуку наступнае:
«Віктар Марціновіч таксама нас прасіў не вылучаць ягоную кнігу, але хтосьці вылучыў. Гульні ПЭНа працягваюцца».
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.
Папярэднія пераможцы Прэміі:
- Павал Касьцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», 2012
- Уладзімер Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без», 2013
- Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі», 2014
- Віктар Казько, «Час зьбіраць косьці», 2015
- Макс Шчур, «Завяршыць гештальт», 2016
- Зьміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы», 2017
- Уладзімер Арлоў, «Танцы над горадам», 2018