Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вышымайцы 5 гадоў. Вялікі фэстываль у «Пясочніцы». ФОТА

Крама беларускіх сувэніраў, падарункаў і адзеньня Symbal.by гучна адсьвяткавала сваё пяцігодзьдзе амаль у цэнтры Менску, на пляцоўцы «Пясочніца».

Уладальнік крамы Павал Белавус 5 гадоў таму запусьціў продаж вышымаек (маек зь беларускім арнамэнтам), тавар хутка стаў папулярны. Вышымайкі называлі часовай модай, але цяпер іх прадаюць і ў дзяржаўных крамах.

«Шмат хто крытыкаваў, але за 5 гадоў вышымайка прайшла этап ад сымбаля змагарства да рэчы, якая ёсьць абсалютна ў любой краме. Гэта стала сымбалем аб’яднаньня беларусаў. Гэта рэч, якую ўсе добра ўспрымаюць, гэта дало ўсплёск цікавасьці да арнамэнту», кажа Павал Белавус.

На фэстывалі з нагоды 5-годзьдзя Symbal.by выступілі гурты :B:N:, Akute, NaviBand і Dzieciuki.

XS
SM
MD
LG