Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На помнік паэту і заснавальніку БелаПАН Алесю Ліпаю сабралі 101% патрэбнай сумы


Разьвітаньне з Алесем Ліпаем, архіўнае фота
Разьвітаньне з Алесем Ліпаем, архіўнае фота

На плятформе Ulej.by сабралі ўсе патрэбныя грошы — больш за 10 тысячаў рублёў — на помнік Алесю Ліпаю.

Помнік зьбіраюцца ўсталяваць на магіле Алеся Ліпая ў гарадзкім пасёлку Рудзенску (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці) да першай гадавіны ягонай сьмерці, 23 жніўня 2019 году. Аўтар помніку скульптар Вадзім Мацкевіч.

Грошы ахвяравалі больш за 230 карыстальнікаў.

Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году.

У 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Памёр пасьля цяжкой хваробы 23 жніўня 2018 году ва ўзросьце 52 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG