Патрыятычная крама адзеньня і сувэніраў Symbal.by 23 жніўня правядзе ў менскай прасторы «Пясочніца» (Куйбышава, 45) беларускамоўны фэстываль Symbal.by Fest, якім адзначыць пяцігодзьдзе крамы, распавялі арганізатары.
У праграме:
- выступы чатырох вядомых беларускамоўных гуртоў: Akute, :B:N:, NaviBand, Dzieciuki;
- Марыя Ермакова, удзельніца беларускага нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Эўрабачаньне-2019», прэзэнтуе сваю песьню «Вятры», якую яна пераклала на ўсе славянскія мовы краін-удзельніц конкурсу;
- прэзэнтацыя новай калекцыі цішотак Symbal.by (з нагоды пяцігодзьдзя крама выпусьціла 15 новых дызайнаў цішотак, два зь іх — «свабодаўскія»;
- конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны, — фуд-корт «Пясочніцы».
Пачатак а 18.30. Уваход вольны.
Вядоўца сьвята — Аляксей Сапрыкін.