Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-чэрвені 2019 году вырасьлі на 7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў:
- аплата працы займае 64%;
- даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,7%;
- трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі ды іншае) — 23,7%;
- даходы ад уласнасьці і іншыя — 4,6%.
Па выніках 2018 году рэальныя грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі на 8%, 2017-га — на 2,4%. Да гэтага рэальныя грашовыя даходы насельніцтва падалі больш за два гады.