Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на яблыкі, сыр, сасіскі і батоны зможа рэгуляваць Мінгандлю


Цэны ў 2014 годзе, ілюстрацыйнае фота
Цэны ў 2014 годзе, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі пашырылі сьпіс «сацыяльна-значных тавараў», цэны на якія рэгулюе Міністэрства гандлю, піша БелТА. Адпаведная пастанова Савету Міністраў пакуль не апублікаваная і не набыла моц.

Да сьпісу дадалі:

  • хлеб пшанічны;
  • батоны з пшанічнай мукі;
  • сыр цьвёрды і паўцьвёрды;
  • гарбату чорную;
  • бульбу;
  • буракі;
  • моркву;
  • капусту;
  • цыбулю;
  • агуркі;
  • памідоры;
  • манныя крупы;
  • прасяныя крупы;
  • мясныя паўфабрыкаты буйнакавалкавыя і мясныя адрэзы;
  • каўбасы вараныя, сасіскі і сардэлькі.

Раней цэны на бульбу, буракі, моркву, капусту і цыбулю маглі рэгуляваць абласныя выканкамы і Менгарвыканкам, цяпер у іх гэтыя паўнамоцтвы адабралі. Таксама са сьпісу таго, на што выканкамы могуць рэгуляваць цэны, прыбралі паслугі перавозу пасажыраў унутраным водным транспартам.

Цэны рэгулююць не заўсёды — могуць толькі цягам 90 дзён на год. Але якраз на мінулым тыдні Мінгандлю адзначала, што рост цэнаў апярэджвае рост даходаў насельніцтва, і калі па выніках жніўня сытуацыя ня зьменіцца, то «будзе разглядаць пытаньне» аб увядзеньні часовага рэгуляваньня цэнаў на сацыяльна-значныя тавары.

У сьпісе тавараў, на якія Мінгандлю можа рэгуляваць цэны, ужо былі:

  • мяса курэй і куранят-бройлераў, ялавічына і сьвініна;
  • яйкі курыныя;
  • рыба сьвежая сямейства карпавых і рыба сьвежамарожаная;
  • малако каровіна пастэрызаванае і кефір з малака каровінага;
  • сьмятана і тварог;
  • масла, алей сланечнікавы і рапсавы;
  • хлеб жытні і жытна-пшанічны;
  • мука пшанічная;
  • грэчка і рыс белы шліфаваны;
  • макарона сухая без мукі цьвёрдых гатункаў пшаніцы;
  • цукар белы крышталічны;
  • аўсяныя шматкі;
  • дзіцячае харчаваньне: сухія сумесі, кашы, кансэрвы і сокі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG