Барысаўская дзяржаўная газэта «Адзінства» адрэтушавала фатаздымкі з гербам «Пагоня» ў публікацыі пра трэнэра па кросфіце Віктара Захарʼева.
Аўтарка матэрыялу Кацярына Варабʼёва сказала Свабодзе, што яна сама вырашыла замазаць «Пагоню», бо не хацела адхіляцца ў публікацыі ад тэмы вазочнікаў.
«Значыць, я так палічыла патрэбным. Па згодзе з інтэрвіюяваным мы не хацелі адхіляцца ад асноўнай праблемы, якая тычыцца інвалідаў-вазочнікаў, але атрымалася як атрымалася. Выйшаў адваротны эфэкт», — напісала Варабʼёва Свабодзе.
Захарʼеў пацьвердзіў Свабодзе, што здымкі адрэтушавалі зь ягонай згоды.
Галоўная рэдактарка газэты «Адзінства» Вера Пратасевіч сказала Свабодзе, што ня ведае, чаму журналістка вырашыла адрэдагаваць фота.