Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску хочуць пабудаваць сёмую царкву. Жыхары кажуць, што ўжо досыць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхары Салігорску, якія выступаюць супраць будаўніцтва праваслаўнай царквы ў лесапаркавай зоне (мікрараён № 21), пачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй.

«Мы перакананыя, што ў Салігорску больш чым дастаткова храмаў, таму просім адмовіцца ад пабудовы царквы ў будучым мікрараёне», — гаворыцца ў пэтыцыі, разьмешчанай на сайце petitions.by.

На 8 жніўня пад ёй сабрана 629 подпісаў.

Паводле дадзеных Слуцкай эпархіі, у Салігорску маецца шэсьць праваслаўных прыходаў (разам з Чыжэвіцкай царквой, якая адносіцца да гораду).

«Гэта каля аднаго прыходу на 20 тысяч насельніцтва», — пішуць аўтары пэтыцыі.

Пра пляны будаўніцтва царквы жыхары гораду даведаліся з публікацыі ў газэце «Шахцёр» Салігорскага райвыканкаму.

Начальніца аддзелу архітэктуры і будаўніцтва Салігорскага райвыканкаму Сьвятлана Макей паведаміла карэспандэнту Свабоды, што рашэньне пра будаўніцтва царквы яшчэ не зацьвердзілі.

«Мы прымаем усе заяўкі, гэта ўсяго толькі абмеркаваньне, праект не зацьверджаны. Будаўніцтва яшчэ не дазволілі. Магчымыя варыянты. Цяпер прымаюцца ўсе „за“ і „супраць“, потым гэта будзе карэктавацца і зацьвярджацца. Магчыма, яшчэ і адмовяць. Грамадзкія абмеркаваньні заканчваюцца 12 жніўня, а далей будзе горадабудаўнічая рада. Гэта толькі дэталёвы плян», — сказала Сьвятлана Макей.

У Слуцкай эпархіі Беларускай праваслаўнай царквы папрасілі даслаць пісьмовы запыт. Адзін са сьвятароў сказаў, што «ўсё было зроблена паводле закону». Гэты ўчастак улады прапанавалі праз два гады пасьля падачы заяўкі праваслаўнай грамадой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG