Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме дадалі беларускамоўны надпіс на расейскамоўнае графіці да Дня пісьменства


Графіці ў Слоніме на расейскай мове
Графіці ў Слоніме на расейскай мове

Графіці да Дня пісьменства ў Слоніме перарабілі: да расейскамоўнага надпісу дадалі беларускамоўны.

8 жніўня, згодна з рашэньнем Слонімскага райвыканкаму, каманда мастакоў унесла ў графіці карэктывы: надпіс па-расейску пакінулі, але дадалі таксама па-беларуску.

«Мы пакінулі на дзьвюх дзяржаўных мовах. Чытайце наш «Слонімскі веснік»,— сказала Свабодзе намесьніца старшыні райвыканкаму Тарэса Юшкевіч.

Фатафакт з гэтых работ, якія вяліся ўначы, зьмясьціла ў «Інстаграме» «Газета Слонімская».

Раней у Слонімскім райвыканкаме Свабодзе казалі, што «дзеля захаваньня нацыянальна-моўнай згоды ў грамадзтве» пакінуць расейскамоўнае графіці, але створаць адмысловае графіці да Дня беларускага пісьменства. На ім будзе выява Францішка Скарыны і надпіс на беларускай мове. Пра гэта казала карэспандэнту Свабоды начальніца аддзелу ідэалягічнай працы і ў справах моладзі райвыканкаму Натальля Юньчыц. Які будзе надпіс, яна не паведаміла.

У чым канфлікт і чаму мы пра гэта пішам

  • Да Дня беларускага пісьменства ў цэнтры Слоніма намалявалі графіці — выяву тэатру Міхала Казіміра Агінскага. Надпіс на графіці зрабілі па-расейску.
  • Аляксей Дужы ў траўні зьвярнуўся ў Слонімскі райвыканкам, каб надпіс перарабілі на беларускі. Яму паабяцалі, што выправяць надпіс на беларускамоўны да 1 чэрвеня.
  • Аднак гэтага не было зроблена. Намесьніца старшыні Слонімскага райвыканкаму Тэрэса Юшкевіч адказала Аляксею Дужаму, што надпіс вырашылі захаваць па-расейску «дзеля захаваньня нацыянальнай-моўнай згоды ў грамадзтве».
  • Гэта абурыла людзей яшчэ больш. У інтэрнэце зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем выправіць надпіс. «Слонім моцна зрусыфікаваны горад, бальшыня шыльдаў у ім падпісаныя па-руску, знак на ўезьдзе ў горад рускамоўны, рускамоўныя нават надпісы на табло аўтобусаў. Па ўсім відаць, гэтае сыстэматычнае стаўленьне ўладаў гораду па русіфікацыі асяродзьдзя не спыняе нават Год малой радзімы і Дзень беларускага пісьменства», — пішуць аўтары пэтыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG