Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі назвала папярэднюю прычыну выбухаў на вайсковым складзе ў Сібіры


Падчас выбухаў на складзе боепрыпасаў у Ачынскім раёне Краснаярскага краю Расеі, 5 жніўня 2019 году
Падчас выбухаў на складзе боепрыпасаў у Ачынскім раёне Краснаярскага краю Расеі, 5 жніўня 2019 году

Прычынай пажару і выбухаў на складзе боепрыпасаў у Ачынскім раёне Краснаярскага краю Расеі мог стаць чалавечы фактар, заявіў намесьнік міністра абароны Дзьмітрый Булгакаў.

Паводле апошніх зьвестак, у выніку пажару і выбуху ў вайсковай частцы ў вёсцы Камянка пацярпелі 12 чалавек.

Генэрал, які прыбыў у Краснаярскі край са спэцыялістамі, заявіў, што арсэнал будзе распушчаны, а канчатковую прычыну інцыдэнту высьветліць сьледзтва.

Пажар на складзе артылерыйскай амуніцыі пачаўся ўдзень 5 жніўня. Супрацоўнікі вайсковай часткі і некалькі тысяч жыхароў суседніх населеных пунктаў былі эвакуаваныя.

У ноч на 6 жніўня ўлады паведамілі, што выбухі спыніліся. Але паводле вайскоўцаў, пагроза выбуху некаторых боепрыпасаў застаецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG