Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі даходаў дзяржаўнага бюджэту складаюць падаткі «іпэшнікаў»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На пачатак ліпеня больш за 250 тысяч беларусаў былі зарэгістраваныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі, гэта на 5% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. Аднак з розьнічнага гандлю «іпэшнікі» працягваюць сыходзіць, піша Tut.by са спасылкай на Міністэрства падаткаў і збораў.

Колькі падаткаў заплацілі?

Агулам у першым паўгодзьдзі 2019 году «іпэшнікі» сплацілі 282,5 мільёна рублёў падаткаў, што ў супастаўных цэнах на 6,4% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. Найбольшы ўнёсак забясьпечылі ІП, якія выкарыстоўваюць спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня — 142,4 мільёна рублёў ці 50,4% ад агульных плацяжоў ІП.

Ад ІП, якія сплачваюць адзіны падатак у бюджэт, паступіла 60,3 мільёна рублёў ці 21,3% у агульнай суме плацяжоў «іпэшнікаў».

Спрошчаная сыстэма падаткаабкладаньня — падатковы рэжым, які выкарыстоўваюць пераважна ІП і невялікія прадпрыемствы. Для арганізацый, якія ня сплачваюць НДС, падатак складае 5%, пры аплаце НДС — 3%.

Агульная сыстэма падаткаабкладаньня прадугледжвае аплату падатку на прыбытак.

У розьнічным гандлі «іпэшнікаў» стала менш

Паводле дадзеных Міністэрства падаткаў і збораў, працягвае скарачацца колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца розьнічным гандлем. За першыя 6 месяцаў 2019 году іх колькасьць скарацілася на 69 чалавек. Аднак на 4,2 мільёна рублёў вырасьлі сумы падаткаў, сплачаныя гэтымі прадпрымальнікамі, у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем 2018 году.

Дзе ў Беларусі больш прадпрымальнікаў?

Найбольш прадпрымальнікаў зарэгістравана ў Менску — 76 267 чалавек, найменш на Горадзеншчыне — 15 796. Для параўнаньня: на Меншчыне — 32 571 прадпрымальнік, на Магілёўшчыне — 15 796. Пры гэтым, у Гарадзенскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскіх абласьцях колькасьць ІП ад пачатку году зьменшылася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG