Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Кіраўнік адміністрацыі Зяленскага напісаў заяву аб адстаўцы


Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зеленскі і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Богдан (справа). Днепр, 12 ліпеня 2019 году.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зеленскі і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Богдан (справа). Днепр, 12 ліпеня 2019 году.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Богдан напісаў заяву аб адстаўцы. Пра гэта паведамілі 1 жніўня агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» і газэце «Украінская праўда» са спасылкай на суразмоўцу ў офісе прэзыдэнта.

Крыніцы «Радыё Свабода» ва Ўпраўленьні прэзыдэнта Ўкраіны не пацьвярджаюць і не абвяргаюць гэтую інфармацыю.

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што 1 жніўня ён зьвяртаўся ў Нацыянальнае бюро па барацьбе з карупцыяй з нагоды заявы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Богдана пра меркаваны хабар. Раней на гэтым тыдні Клічко абвінаваціў Богдана ў маніпуляцыі з законамі і Канстытуцыяй краіны.

У канцылярыі прэзыдэнта Ўкраіны маюць намер зьвязацца з праваахоўнымі органамі для праверкі магчымых злоўжываньняў пры будаўніцтве і рэканструкцыі мастоў у Кіеве, заявіў Андрэй Богдан на прэс-канфэрэнцыі 30 ліпеня.

Адстаўка Андрэя Богдана была ўмовай амэрыканскага боку, паведамляе LIGA.net са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

«Гэта было ўмовай амэрыканскага боку для сустрэчы прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам», — піша выданьне. Амэрыканскія ўлады вядуць расьсьледаваньне супраць алігарха Ігара Каламойскага, пазаштатным дарадцам якога быў Богдан.

  • Андрэй Богдан (1976 г. н.) — ураджэнец Львову, мае юрыдычную адукацыю, заслужаны юрыст Украіны. У 2007 годзе балятаваўся ў Вярхоўную Раду па сьпісах блёка «Наша Украіна — Народная самаабарона», а ў 2014 годзе па сьпісах партыі «Блок Пятра Парашэнкі» "Салідарнасць "(партыя адмяніла рэгістрацыю кандыдатам). У 2010 годзе працаваў намесьнікам міністра юстыцыі Ўкраіны, намесьнікам міністра Кабінета міністраў, упаўнаважаным урадам па пытаньнях барацьбы з карупцыяй і быў пазаштатным дарадцам бізнэсоўца Ігара Каламойскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG