Паводле стану на 1 ліпеня 2019 году насельніцтва Беларусі складала 9 456 200 чалавек, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
Паколькі на пачатак 2019 году гэтая лічба складала 9 475 200 чалавек, гэта азначае, што за першыя 6 месяцаў бягучага году насельніцтва Беларусі скарацілася на 19 тысяч чалавек.
За мінулы 2018 год насельніцтва Беларусі скарацілася па ўсіх абласьцях і ў Менску, агулам на 26 011 чалавек. Найбольшае скарачэньне ў Віцебскай вобласьці: мінус 6846 чалавек, найменшае — у Менску: мінус 13 чалавек. На вёсцы насельніцтва скарачалася хутчэй, чым у горадзе.
У 1996 годзе, паводле Белстату, у Беларусі было 10 177 300 чалавек. З гэтага часу да 2014 году насельніцтва штогод скарачалася, толькі ў пэрыяд з 2014 па 2017 году назіраўся невялікі рост, а з 2015 году колькасьць насельніцтва Беларусі зноў пачала падаць.