Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вадаёме ў Шчучыне рыбак вылавіў пускавую прыладу зэнітнага ракетнага комплексу


Пераносны ракетна-зэнітны комплекс Ігла. Ілюстрацыйнае фота.
Пераносны ракетна-зэнітны комплекс Ігла. Ілюстрацыйнае фота.

У гарадзкім вадаёме Шчучына (Гарадзенская вобласьць) сёньня прыблізна а 8-й гадзіне рыбак вылавіў прадмет, які плыў па вадзе і быў падобны на савецкі пераносны зэнітны ракетны комплекс «Ігла-1», паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту Беларусі.

«Сьледчыя, якія прыбылі на паведамленьне, канфіскавалі прадмет, агледзелі месца здарэньня, апыталі відавочца. Правялі шэраг праверачных і працэсуальных дзеяньняў, у тым ліку з удзелам спэцыялістаў, — паведамляе СК. — Папярэдне ўстаноўлена, што прадмет зьяўляецца аднаразовай пускавой прыладай ад адстрэленай ракеты ПЗРК (пераноснага зэнітнага ракетнага комплексу). Ён не ўяўляе пагрозы для жыцьця і бясьпекі людзей».

Для атрыманьня канчатковых высноў, гаворыцца ў паведамленьні, рыхтуецца правядзеньне адпаведных экспэртыз. Шчучынскі РАСК праводзіць праверку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG