Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі апазыцыянэр Навальны шпіталізаваны зь «дзіўнай алергіяй»


Аляксей Навальны ў Сіманаўскім судзе Масквы, 24 ліпеня 2019 году.
Аляксей Навальны ў Сіманаўскім судзе Масквы, 24 ліпеня 2019 году.

Кіраўнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны, які адбывае адміністрацыйны арышт у маскоўскім спэцпрыёмніку № 1, у нядзелю раніцай быў шпіталізаваны ў 64-ю клінічную бальніцу Масквы. Цяпер Навальны знаходзіцца ў тэрапэўтычным аддзяленьні.

Прэсавы сакратар ФБК Кіра Ярмыш паведаміла, што Навальнаму пастаўлены дыягназ «вострая алергічная рэакцыя»: у яго моцны ацёк твару і пачырваненьне скуры. Пры гэтым крыніца алергічнай рэакцыі ня вызначаная. Ярмыш падкрэсьліла, што за ўсё жыцьцё ў Навальнага ні на што не было такой моцнай алергіі.

У сваю чаргу, паплечнік Навальнага Леанід Волкаў распавёў, што сядзеў у той жа камэры спэцпрыёмніка 28 сутак у чэрвені, і адразу пасьля выхаду на волю таксама «ўвесь ацёк, пакрыўся чырвонымі плямамі» і «праваляўся тыдзень на антыгістамінных» прэпаратах. «Гэта нейкая дзіўная алергія», — адзначыў Волкаў, дадаўшы, што тут наўрад ці ёсьць месца для кансьпіралёгіі, але ёсьць месца для сур’ёзнай праверкі спэцпрыёмніка на прадмет антысанітарыі.

  • У сераду Аляксей Навальны быў прыгавораны Сіманаўскім судом Масквы да 30 сутак арышту паводле абвінавачваньня ў паўторным парушэньні правілаў арганізацыі публічнага мерапрыемства. Навальнаму паставілі ў віну заклік выйсьці 27 ліпеня да будынку мэрыі Масквы на несанкцыянаваную акцыю за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадзкую думу.
  • Саму акцыю, на якую, паводле розных ацэнках, выйшла ад трох з паловай да дзесяці тысяч чалавек, жорстка разагналі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Паводле дадзеных парталу «ОВД-Инфо», амаль паўтары тысячы чалавек былі затрыманыя, многія да гэтага часу знаходзяцца ў аддзелах паліцыі. Больш за 70 удзельнікаў пратэсту атрымалі траўмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG